Усходне-Казахстанская вобласць
Усходне-Казахстанская вобласць | |||
---|---|---|---|
каз.: Шығыс Қазақстан облысы | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 20 лютага 1932 | ||
Кіраўнік | Даніял Кенжэтаевіч Ахметаў | ||
Насельніцтва (2015) |
1 395 324[1] (4-е месца) | ||
Шчыльнасць | 4,93 чал./км² (10-е месца) | ||
Плошча | 97 990 км² | ||
Вышыня над узроўнем мора |
4 509 м | ||
Часавы пояс | UTC+6 | ||
Абрэвіятура | ВКО | ||
Код ISO 3166-2 | KZ-63 | ||
Тэлефонны код | 7232 | ||
Паштовыя індэксы | 070000 | ||
Код аўтам. нумароў | F, U, 16 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходне-Казахстанская вобласць (каз.: Шығыс Қазақстан облысы) — вобласць ва ўсходняй частцы Казахстана, на мяжы з Расіяй і Кітаем. Адміністрацыйны цэнтр — горад Усць-Каменагорск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]26 жніўня 1920 года прыняты дэкрэт УЦВК і СНК РСФСР «Пра ўтварэнне Кіргізскай (Казахскай) Аўтаномнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі», у склад якой увайшла і Сяміпалацінская вобласць з паветамі: Паўладарскі, Сяміпалацінскі, Усць-Каменагорскі, Зайсанскі і Каркаралінскі. Сяміпалацінская вобласць (з 11 снежня 1920 года — губерня) да красавіка 1921 года знаходзілася ў падначаленні Сібрэўкама. На падставе пастановы ВЦВК ад 13 чэрвеня 1921 года з Алтайскай губерні ў склад Сяміпалацінскай былі перададзены Бухтармінскі і частка Змяінагорскага паветаў[2].
17 студзеня 1928 года з Сяміпалацінскага, Усць-Каменагорскага, Бухтармінскага, Зайсанскага паветаў Сяміпалацінскай губерні і часткі Лепсінскага павета Джэтысуйскай губерні была утворана Сяміпалацінская акруга, якая складаўся з 23 раёнаў. 17 снежня 1930 года акруга, як і ўсе астатнія акругі Казакскай АССР, была скасаваны, яе раёны ўзбуйнены і перададзены ў непасрэднае падначаленне рэспубліканскім уладам[3].
Усходне-Казахстанская вобласць была ўтворана 20 лютага 1932 года з адміністрацыйным цэнтрам вобласці ў горадзе Сяміпалацінску, у складзе 21 раёна. 14 кастрычніка 1939 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з часткі Усходне-Казахстанскай вобласці была вылучана асобная Сяміпалацінская вобласць.
Зноскі
- ↑ Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на начало 2015 года(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 1 сакавіка 2016.
- ↑ Из истории образования Восточно-Казахстанской области . Государственный архив Восточно-Казахстанской области и его филиалы. Праверана 17 сакавіка 2016.
- ↑ Справочник по административно-территориальному делению Казахстана (август 1920 — декабрь 1936) / Базанова Ф. Н.. — Алма-Ата: Архивное управление МВД Казахской ССР, 1959. — 288 с. — 1 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Восточно-Казахстанская область
- Виртуальный тур по Восточно-Казахстанской области Архівавана 27 ліпеня 2011.
- Новости Восточно-Казахстанской области
- Восточно-Казахстанская область(Научные статьи)